mini25 верасня 2012г.у Беларускім музеі ў Гайнаўцы адбылася літаратурная сустрэча з цыклу "Кірыліцай пісанае’’. Галоўная тэма сустрэчы гэта:" Мова маіх бацькоў.Гаворкі Падляшша’’ а расказваў пра гэта Васіль Сегень. Спадар Сегень з’яўляецца мовазнаўцам, выкладчыкам, супрацоўнікам Кафедры беларускай філалогіі беластоцкага універсітэта, аўтарам кніжак і артыкулаў аб гаворках беласточчыны.


Тэма надта цікавая і перад усім накіраваная да маладых людзей, якія часта забываюць пра мову сваіх бацькоў. На сустрэчу ў Музей прыйшла моладзь з Гайнаўскага белліцея а таксама прыехалі гімназісты з Дубін. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў спатканні, узнікла таксама многа пытанняў аб падляшскіх гаворках.

 

Сустрэчы з цыклу ,,Кірыліцай пісанае’’ зарганізаваныя пры фінансавай дапамозе Міністэрства Адміністрацыі і Цыфрызацыі.

 

01

 

 02

 

03

Анджэліна Масальская

Fot. Agnieszka Tichoniuk

 

 

 

więcej

 

SPONSORZY